Знайсці
20.06.2018 / 11:561РусŁacБел

Краў збожжа і нават камбайны: экс-дырэктар смаргонскага прадпрыемства «Крэва» атрымаў восем гадоў калоніі

Суд Смаргонскага раёна вынес прысуд былому кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства аграгарадка «Крэва» Вердыкт суда — 8 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, паведамляе kraj.by

Дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе падтрымліваў намеснік пракурора Смаргонскага раёна Сяргей Кавальчук.

- Абвінавачванаму ставілася ў віну дзве часткі артыкула 430 КК «Атрыманне хабару», у тым ліку паўторна. Сума хабараў — 2 335 рублёў 50 капеек. Акрамя гэтага, ён вінаваты па 3 пунктах 210 артыкула КК - крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным і асабліва буйным памерах. Устаноўлена, што краў збожжа, запчасткі машын і нават камбайны. Шкода, прычыненая прадпрыемству крадзяжамі, склала каля 38 тысяч рублёў, — распавёў Сяргей Кавальчук.

Сяргей Кавальчук распавёў, што абвінавачваны ў судзе прызнаў віну часткова. Ён адмаўляе атрыманне хабараў і кажа, што тэхніку браў на час, каб потым вярнуць. Карыслівага намеру, па версіі былога кіраўніка, у яго дзеяннях не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930