Знайсці
20.06.2018 / 11:142РусŁacБел

Топ-5 песень для бегу ад NaviBand

Што вас матывуе на прабежку? Добрае надвор'е? Весёлая кампанія? Свежае паветра парку або асвяжальны ветрык каля рэчкі? NaviBand матывуе музыка. Паводле даследаванняў, музыка зніжае на 10% успрыманне ўзроўню складанасці трэніроўкі. Таму спецыяльна для ўсіх удзельнікаў #velcombegom NaviBand склалі топ-5 песень для бегу. Бегайце пад музыку і дапамагайце дзецям!

Топ-5 песень для бегу ад NaviBand для #velcombegom

NaviBand запрашае з 21 па 24 чэрвеня выходзіць на прабежку. Публікуйце на сваіх старонках вынікі з хештэгамі #velcombegom або #велкомбегом і рабіце добрую справу. Кожны ваш кіламетр дапаможа выхаванцам Дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця!

1. Catfish and The Bottleman — Cocoon

Упершыню пачулі ўжывую ў Берліне, каханне з першага погляду, энергічныя, дзёрзкія брытанцы не прымусяць стаяць на месцы.

2. Metallica — Hardwired

З гэтай песні можна пачынаць забег, асабліва калі бегаеце раніцай і злёгку не выспаліся.

3. Ciwil Twilight — Oh Daniel

Песня, якая прымусіць вас атрымліваць асалоду ад ўсяго, паўз што вы прабягаеце: будынкаў, людзей, сабак і сонных дворнікаў.

4. John Denver — Take Me Home, Country Roads

Калі вы заблудзіцеся, гэтая песня прывядзе вас дадому.

5. NaviBand — Маладосць у кішэні

Усё толькі пачынаецца, пасля праслухоўвання гэтай песні вы захочаце прабегчы яшчэ раз усю дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930