Знайсці
20.06.2018 / 10:3518РусŁacБел

У адным з двароў Мінска ўсталявалі баларды. Што гэта такое?

На ўездзе ў адзін з двароў Цэнтральнага раёна з'явіліся баларды, пішуць Мінск-навіны.

Дарожныя слупкі, якія падымаюцца з зямлі, каб перагарадзіць транспарту шлях, і апускаюцца, каб прапусціць аўтамабілі жыхароў і арандатараў, паставілі ў двары дома № 23 на пр. Незалежнасці (дом, дзе «Макдональдс» і ўніверсам «Цэнтральны». Падобныя канструкцыі ёсць на ўездзе да Палаца Незалежнасці.

Як распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня, устаноўку выраблялі на працягу даволі доўгага тэрміну, але дзякуючы цярплівасці і дыпламатычнасці жыхароў вынік дасягнуты.

 — Рэч у тым, што дваром карыстаюцца многія суб'екты гаспадарання, дамовіцца з усімі аказалася нялёгка, - растлумачыў В. Перадня. — Але ўсё атрымалася, некаторыя арандатары разам з жыхарамі дома прынялі ўдзел у фінансаванні гэтага праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930