Знайсці
20.06.2018 / 10:2614РусŁacБел

«Чыноўнікі разгубленыя»: Севярынец распавёў, як схадзіў у Мінкульт наконт Курапатаў

Абаронцаў Курапатаў запрасілі ў Міністэрства культуры зранку 20 чэрвеня, каб абмеркаваць сітуацыю з адкрыццём рэстарана «Паедзем паядзім» за 50 метраў ад месца пахаваньня дзясяткаў тысячаў забітых у час сталінскіх рэпрэсіяў. Але ў Мінкульце абаронцы «адчулі бюракратычны лёд», сказаў Радыё Свабода Севярынец.

«Чыноўнікі разгубленыя, яны не ведаюць, што рабіць, — заявіў адзін зь лідэраў пратэстаў Павел Севярынец журналістам па выніках сустрэчы. — Аляксандр Яцко, намеснік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сітуацыі з Курапатамі».

Астатнія прысутныя на сустрэчы — у тым ліку Ганна Шапуцька і Уладзімір Раманоўскі — пагаджаліся з пазіцыяй сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

На думку Севярынца, абаронцаў выклікалі ў міністэрства проста каб «паказаць, што яны нейкім чынам удзельнічаюць», але на самой справе толькі спасылаліся на бюракратычныя працэдуры і юрыдычныя дэталі. На ягоную думку, чыноўнікі «адчуваюць адказнасць за карупцыйную схему, праведзеную праз Міністэрства культуры, і баяцца, што гэта ўсё выплыве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930