Даслаць навіну
Знайсці
20.06.2018 / 07:32 26

Рада ЕС ухваліла павелічэнне кошту шэнгенскіх візаў да 80 еўра

Павялічыць выяву

Еўрасаюз зрабіў першы крок у рэформе Шэнгенскага кодэкса: паслы ЕС ухвалілі ад імя Рады Еўрасаюза мандат для перамоў з Еўрапарламентам аб унясенні змяненняў у візавы кодэкс, гаворыцца ў паведамленні на сайце рады. Далей гэтыя змены павінен разгледзець Еўрапарламент разам з Радай ЕС. Раней пра тое, што візы падаражэюць, паведамляла Еўракамісія.

«Эфектыўнае кіраванне [уладамі еўрапейскіх краін] міграцыяй, — як паказалі яго прадстаўнікі, — уключае ў сябе забеспячэнне таго, каб дзяржавы маглі выслаць [з шэнгенскай зоны] тых, хто не мае права на знаходжанне [у яе межах]». Новыя правілы афармлення віз, якія Рада ЕС плануе абмеркаваць з Еўрапарламентам, «дадуць яшчэ адзін інструмент для адказу на дзеянні тых трэціх краін, якія не хочуць вяртаць сваіх уласных грамадзян», сказалі ў прэс-службе.

У прыватнасці, як растлумачылі ў прэс-службе, згодна з новай рэформай, заяўкі на атрыманне віз можна будзе падаваць у перыяд «да шасці месяцаў і не пазней, чым за 15 дзён да паездкі». Акрамя таго, ініцыятыва прадугледжвае прадстаўленне заяўнікам магчымасці запаўняць і падпісваць формы для атрымання Шэнгена ў электронным выглядзе. Таксама яна дазволіць «больш дакладна вызначыць, якая дзяржава — член ЕС кампетэнтна разглядае заяўку ў выпадку, калі заяўнік плануе наведаць некалькі еўрапейскіх дзяржаў».

Акрамя гэтага, рэформа прадугледжвае ўсталяванне паміж краінамі ЕС «узгодненага падыходу да выдачы шматразовых ўязных віз для пастаянных падарожнікаў са станоўчай гісторыяй».

Перыяд, на які еўрапейскія ўлады могуць выдаць ім шэнген, можа паступова павялічыцца ад аднаго да пяці гадоў.

Таксама для таго, «каб дзяржавы-сябры ЕС маглі ў большай меры пакрываць выдаткі на афармленне віз, кошт уязных дакументаў будзе павялічаны з € 60 да € 80», адзначаецца ў паведамленні Рады ЕС.

Для краін з дзейнымі пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, у прыватнасці з Расіяй, гэтая цана падрасце з €30 да €40. Неабходнасць перагляду сумы візавага збору, згодна з рэформай, ЕС таксама павінна будзе ацэньваць кожныя тры гады.

РБК

0
Лит. / адказаць
20.06.2018 / 19:51
Дактиль,жемайтский. Сколько можно повторять? А больше не понял, о чем тут скулите...
0
астатнім разам lazy-bones / адказаць
20.06.2018 / 21:01
Австрияк, Ў Hrodna , Алесь , сік, Отож!, Капялюш з Дзерманта, да ви шо??? запамятайцє раз-назаужди: па візавим справах у рб круціцца гетулькі шмат спритнюг  ад дробних турфірмачак да опаускіх партиєк-нґожек, кришуємих адпавєднимі вєдамствамі...
таму усє пєрамовіни зь еурочинушамі пасьпяхова завальваюцца, а ува усім вінавацяць падступни Захад...
3
Žvir / адказаць
20.06.2018 / 23:45
калгасьник-трасяншчык, Вы хлусіце. Хлусіце і пра Краславу, і пра Дагду, і тым болей пра Даўгаўпілс. Пра дарогі хлусіце, пра медыцыну хлусіце, пра нюансы сельскай гаспадаркі, падобна, проста разуменьня ня маеце. Напрыклад ня маеце разуменьня пра кампенсацыі і выплаты сялянам з фондаў ЕЗ, які Вы ганіце. 
Не збіраюся нават абмяркоўвац гэта, бо калхазану (Вы самі сябе гэтак назвалі, калі што) нешта даводзіць бессэнсоўна. А шчэ больш бессэнсоўна даводзіць калхазану, што узровень жыцьця забяспечваецца яшчэ і свабодамі ды магчымасьцямі грамадзтва, у першую чаргу.  
Карацей, ня слухайце мяне, заставайцеся шчасьлівым, пры сваім меркаваньні. :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31