Знайсці
20.06.2018 / 10:1918РусŁacБел

Участак пад Курапатамі «навязалі» інвестарам? Не, яны перакупілі зямлю і свядома пашырылі тэрыторыю за кошт ахоўнай зоны

Першай гаспадыняй зямлі пад «Бульбаш-холам» была іпэшніца, якая прадала надзел Зайдэсу і кампаніі.

Скандал вакол рэстарана «Паедзем, паядзім», пабудаванага каля Курапатаў, не сціхае.

Гаспадары рэстарана захоўваюць маўчанне, аднак іх «група падтрымкі» актыўна выказваецца па тэме.

Адзін з тэзісаў, які прасоўваецца ў сацыяльных сетках, — улада навязала інвестарам зямлю пад рэстаран, абяцаючы пасля «вырашыць» пытанні з ахоўнай зонай.

У рэальнасці гэтая версія не вытрымлівае ніякай крытыкі. Кампанія «БелРэстІнвест», звязаная з бізнэсменам Леанідам Зайдэсам, з’явілася ў Курапатах не адразу.

Інтэр'ер рэстарана «Падзем, паядзім».

Першай гаспадыняй участка пад будаўніцтва рэстаран была індывідуальная прадпрымальніца Іна Лебедзева (статус ІП ліквідаваны ў 2012 годзе). 

Менавіта яна ў 2007 годзе заключыла з дзяржавай дамову аб арэндзе зямлі. Мінскі райвыканкам выдзеліў ёй участак плошчай 0,84 гектара каля Курапатаў на 100 гадоў з арэнднай платай 1000 даляраў на год. Прычым агароджа рэстарана мусіла знаходзіцца далей ад курапацкага лесу, чым цяпер.

Невядома, чаму ў Лебедзевай справы ішлі не надта паспяхова, але ў 2009 годзе яна вырашыла прадаць права арэнды ўчастка. Тут і з’явілася «БелРэстІнвест».

Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч у інтэрв’ю «Радыё Свабода» пацвярджае храналогію падзей:

«Мае сябры купілі недабудаваны аб’ект. І тады гэтая будоўля нікога абсалютна не хвалявала. Я доўга жыў у Дроздаве, праязджаў побач, бачыў, як там ішло будаўніцтва. Ніводнага пікету не было, усё было спакойна. Гэта яшчэ да 2010 года», — тлумачыць ён.

У першай палове 2012 года «БелРэстІнвест» асэнсавана павялічыў плошчу пад «Бульбаш-Хол» (першасная назва аб'екта), прычым адразу на 40%. Для гэтага была падпісаная дадатковая дамова з Мінскім райвыканкамам.

Важны момант: інвестар атрымаў дадатковыя 0,34 гектара, з якіх 0,31 гектара ўяўлялі сабой «ахоўную зону нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў». Гэта дакладная фармулёўка з падпісанай дамовы.

Статус «гісторыка-культурнай каштоўнасці» не стаў для інвестара стрымліваючым фактарам.

Тады ж, у 2012 годзе, актывісты ўпершыню дазналіся пра будаўніцтва каля Курапатаў. У выніку грамадскага абурэння адкрыццё рэстарана ўдалося адкласці амаль на 5 гадоў і змяніць яго назву з «Бульбаш-Хола» на нейтральную.

Цяпер актывісты патрабуюць закрыцця рэстарана. Пратэстоўцы лічаць, што ўстанова падобнага кшталту не можа знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад ўрочышча, дзе масава расстрэльвалі людзей ў 1930-я.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930