Знайсці
19.06.2018 / 16:30РусŁacБел

У Бабруйскім раёне мужчына заразіў ВІЧ сужыцельку. Пра хваробу яна даведалася на медаглядзе

33-гадовага жыхара Бабруйскага раёна падазраюць у заражэнні іншай асобы па легкадумнасці ВІЧ-інфекцыяй, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх даных, падазраваны знаходзіўся на ўліку з дыягназам з 2006 года. Яго папярэдзілі, што варта выконваць павышаныя меры засцярогі. Таксама распавялі пра крымінальную адказнасць за наўмыснае ці неасцярожнае зараджэнне іншай асобы. Аднак мужчына ўсё гэта праігнараваў.

Беспрацоўны і неаднаразова судзімы падазраваны на працягу 3 гадоў займаўся сэксам з сужыцелькай без сродкаў абароны. У выніку жанчына заразілася. Пра захворванне яна даведалася падчас праходжання медагляду.

Следствам канфіскаваныя і вывучаюцца медыцынскія дакументы падазраванага, а таксама высвятляюцца асобы, якіх ён мог заразіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930