Знайсці
19.06.2018 / 14:463РусŁacБел

«Чалавек памірае». Сакураў, Учыцель, Познер і Сабчак папрасілі Пуціна памілаваць Сянцова

На сайце «Эхо Москвы» апублікаваны зварот да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай памілаваць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які з 14 мая трымае галадоўку ў калоніі.

Зварот падпісалі актрыса Чулпан Хаматава, рэжысёры Канстанцін Бранзіт, Андрэй Звягінцаў, Павел Лунгін, Юрый Нарштэйн, Аляксандр Сакураў, Валерый Тадароўскі, Аляксей Учыцель, Аляксей Фядорчанка, тэлевядучыя Уладзімір Познер і Ксенія Сабчак.

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Чалавек памірае. Мы не думаем, што віна яго настолькі вялікая, каб за яе давалі 20 гадоў. Ён шчыры і сумленны ў сваіх перакананнях - яго бестэрміновая галадоўка гэта даказвае. Неабходна праявіць міласэрнасць, каб выратаваць чалавечае жыццё», - сказана ў лісце.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт «неаднаразова выказваў свой пункт гледжання» пра справу Сянцова і што грамадскі рэзананс «не магу паўплываць на рашэнне суда, якое ўступіла ў сілу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930