Знайсці
19.06.2018 / 11:5223РусŁacБел

«Белзамежбуд» пабудуе храм і комплекс БПЦ на вуліцы Вызвалення ў Мінску

Кампанія «Белзамежбуд» пабудуе комплекс Беларускай праваслаўнай царквы на вуліцы Вызвалення. На днях дзеля гэтага знеслі будынак былога ваенкамата. Калі з'явіцца новы комплекс і як ён будзе выглядаць — у матэрыяле TUT.BY.

Ілюстрацыі: gse.by

Аб будынках XIX стагоддзя ў межах вуліц Вызвалення — Шпалерная, якія ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ў паўаварыйным стане, пісалі даўно. БПЦ доўга шукала інвестара, каб пабудаваць тут культурна-асветніцкі цэнтр. А ўжо ў чэрвені гэтага года стала вядома, што яго ўзвядзе кампанія «Белзамежбуд», звязаная з бізнэсменам і праваслаўным мецэнатам Віктарам Шаўцовым.

Малюнкі з сайта bzs.by

Паміж кампаніяй і Мінскай епархіяй быў падпісаны дагавор аб будаўніцтве храма ў гонар Уваскрасення Славушчага і шматфункцыянальнага духоўна-асветніцкага комплексу будынкаў. А на днях на пляцоўцы будучага комплексу знеслі будынак былога ваенкамата.

А вось збудаванні XIX стагоддзя на Вызвалення 6, 6а, чакае рэканструкцыя — гэта аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны. Комплекс плануюць пабудаваць да снежня 2019 года, і ён будзе выглядаць вось так.

Нагадаем, будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на вуліцы Вызвалення побач з існуючым будынкам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення мітрапаліт анансаваў у снежні 2015 года. У пачатку сакавіка 2016 га Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект, «калі ўзнікла такая неабходнасць».

«Белзамежбуд» вядомы будаўнічымі праектамі ў Венесуэле, дзе беларусы пабудавалі заводы і сацыяльнае жыллё. Старшынёй рады дырэктараў гэтай кампаніі з'яўляецца Віктар Шаўцоў. Ён таксама выступае старшынёй назіральнай рады банка «Рашэнне». Шаўцоў — праваслаўны мецэнат. Ён пабудаваў некалькі цэркваў і ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай БПЦ — ордэнам святога Кірылы Тураўскага.

Акрамя таго, Шаўцоў заснаваў у Эміратах кампанію Future Metro, якая была прададзеная «Белзамежбуд». Ён таксама з'яўляецца ўладальнікам арабскай кампаніі BZS invest FZE. Сваім партнёрам ён называе Махамеда Ахмада Аль Сувейдзі (Mohammed Ahmad Alsuwaidi), дырэктара і ўладальніка кампаній PSGT Middle East General Trading і Alm Investments.

TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930