Знайсці
19.06.2018 / 11:062РусŁacБел

У Гродне хлопец заснуў на падаконніку і выпаў з акна

24-гадовы жыхар вёскі Лойкі прыехаў у Гродна ў госці да знаёмага. У кватэры шматпавярховіка па вуліцы Ліможа яны выпівалі, потым ляглі спаць. У нейкі момант маладому чалавеку стала горача: ён адкрыў акно, лёг на падаконнік і заснуў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«У сне ён пачаў нахіляцца да адкрытага аконнага праёму. У гэты час па вуліцы ішоў мінак, які заўважыў, што з акна трэцяга паверха нехта вось-вось выпадзе», — распавялі ў прэс-службе УУС. Мужчына пачаў тэлефанаваць у міліцыю, у гэты момант хлопец вываліўся з акна.

Мужчына не разгубіўся і кінуўся яго лавіць. На шчасце, мінаку ўдалося змяніць траекторыю палёту, бо проста пад акном з зямлі тырчала арматура.

Ад удару малады чалавек прачнуўся. Устаў, заявіў, што ўсё ў яго добра і пачаў тэлефанаваць у дамафон, каб вярнуцца ў госці да таварыша. Мінак яго не адпусціў, выклікаў хуткую. У пацярпелага дыягнаставалі удар хрыбетніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930