Знайсці
19.06.2018 / 07:399РусŁacБел

Новы ўрад Іспаніі прапанаваў перанесці парэшткі Франка з маўзалея. Прычым у максімальна кароткія тэрміны

Улады Іспаніі заявілі пра намер перанесці астанкі дыктатара Франсіска Франка з маўзалею ў Даліне Палеглых у Мадрыдзе.

Як распавёў адзін з лідараў Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі, што нядаўна прыйшла да ўлады, Оскар Пуэнте, эксгумацыя будзе праведзена «ў максімальна сціслыя тэрміны». «Рашэнне перапахаваць парэшткі Франка з'яўляецца цалкам вызначаным», — заявіў ён.

Урад краіны, распавёў Пуэнте, у хуткім часе мае намер ператварыць Даліну Палеглых у «месца прызнання і памяці ўсіх іспанцаў».

Іспанская сацыялістычная рабочая партыя шмат гадоў дамагаецца перапахавання Франка. Супраць гэтага выступае правацэнтрысцкая Народная партыя, створаная ў 1976 годзе былымі паплечнікамі дыктатара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера