Даслаць навіну
Знайсці
5
Пацыфіст / адказаць
18.06.2018 / 23:53
Прабачце, паважаныя, але гэты выраз у Заходняй Беларусі да 1939 году гучаў па-польску: "На свенты нігды" - гэта значыць на святое НІКОЛІ! І вельмі часта ўжываўся пры адмоўным адказе на якую просьбу. У асобных рэгіёнах захаваўся гэты выраз да сённяшніх дзён.
1
Аднадумца / адказаць
18.06.2018 / 23:54
Былая Віленшчына - "на святыя нігды" (націск на літару "і").
1
Справядлівасць / адказаць
18.06.2018 / 23:56
Слоўнікі ведаюць толькі "На святыя ніколі".
2
Студэнты філфака БДУ / адказаць
19.06.2018 / 00:18
На святыя ніколі, так. На 'святога' - слоўнікі не фіксуюць.
Дарэчы, ёсць яшчэ цікавы фразеалагізм - на святы Адам.
- Калі аддасі?
- Аддам на святы Адам! 
Значыць ён тое самае, што і 'на святыя ніколі', то-бок 'ніколі'. 

2
Святлана / адказаць
19.06.2018 / 01:37
Пацыфіст,гэта польская калька з беларускай прымаўкі. У польскай версіі няма той алюзіі да Св. Міколы, што ў беларускай. Таму і ўжывалася гэтая польская версія, ды і ўзнікла ў Зах. Беларусі. У "rdzennej" Польшчы ёй не было адкуль узяцца 
6
Павел / адказаць
19.06.2018 / 07:48
Розныя беларускія выданні (СМІ) часта, нажаль, дапускаюць русізмы. Вось напрыклад слова "кошка". Беларусы заўсёды называлі гэтага хатняга звярка "котка". Але ў ГУГЛ перакладчыку нейкі невук напісаў "кошка" і зараз гэты русізм стаў прыжывацца. Паверце, я ведаю што кажу, я ўжо не малады чалавек і маёй родным мовай (да эміграцыі) была беларуская. Ў 50-я ды 60-я гады мінулага стагодзя ніхто не ужываў слова “кошка” а толькі і выключка “котка”. І такіх прыкладаў я магу прывесьці шмат.
1
Мік-Цвік / адказаць
19.06.2018 / 08:10
Павел, дык і падказвае нам вось такім каментарамі, а яшчэ лепш постамі дзе на сваёй старонцы сацыяльнай сеткі! Бо жывых натуральных (ад нараджэння) носьбітаў мовы, якія свядома ставяцца да правільнасці маўлення- усё менш ды менш! Таму ваша актыўнасць - на карысць усім нам!
2
Справядлівасць / адказаць
19.06.2018 / 12:15
Павел, У час стварэння ТСБМ (сяр.70-х-сяр.80-х) "Гугла" яшчэ не было, а слова "кошка" фіксуецца. Ды і на пачатку 90-х у вёсцы ўсе старыя кошка казалі. Думаеш, яны тады "Гуглам" карысталіся?
2
Студэнты філфака БДУ / адказаць
19.06.2018 / 12:16
Павел, лухта. Кошка і котка цалкам раўнапраўныя ў беларускай мове. Глядзіце дыялекталагічны атлас беларускае мовы. У паўночна-заходніх раёнах у нас кажуць 'котка', ува ўсіх астатніх - 'кошка'. Не шукайце праблемы там, дзе іх нямашака. 
8
Northbelarusan / адказаць
19.06.2018 / 12:54
Студэнты філфака БДУ, дыялекталагічны атлас зроблены ў савецкіх 60 гадох. І такім чынам шмат беларусаў зрусачыліся. Сталі паступова пакідаць беларускую мову. А цяпер? Амаль усё вяскоўцы на трасянцы размаўляюць. Дзе спрадвечная беларуская мова? Няма! Але ёсьць толькі ў кнізе. Дык чытайма па-беларуску! А не слухайма неадукаваных зрусачаных сялян, бо яны самі ўжо не памятаюць, як 100-200 гадоў гутарылі тутэйшыя.
3
Northbelarusan / адказаць
19.06.2018 / 13:43
Як 100-200 таму гутарылі тутэйшыя.
1
Студэнты філфака БДУ / адказаць
19.06.2018 / 14:22
Northbelarusan, моўныя працэсы - рэч досыць складаная і не такая аднабаковая, як вы яе сабе ўяўляеце. Ёсць шмат народных прыказак з гэтаю 'кошкай'. Напрыклад: кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць. 'Кошку' ўжывалі ў сваіх творах Купала і Гарэцкі з Брылём, у 'беларускасці' мовы якіх сумнявацца, на шчасце, не выпадае. Так, ваша праўда, вывучайце мову па кніжках, калі не выпала нарадзіцца ў невялічкім мястэчку ці вёсцы.

... усё роўна як чорная кошка між імі перабегла (Янка Купала)Катам было страшней, чым кошкам: бацы ведалі, за што іх хапаць. (Янка Брыль)На вышкі залезла кошка, упёрлася зялёнымі зрэнкамі на дзяўчыну... (Максім Гарэцкі)
0
Ілля Касакоў / адказаць
20.06.2018 / 16:58
Sankt-Nimmerleins-Tag ёсць у нямецкай.
Nimmer (ніколі).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера