Знайсці
18.06.2018 / 22:2713РусŁacБел

Навукоўцы з Тэхаса: Людзі павысілі тэмпературу на Месяцы

У новым дакладзе групы даследнікаў з універсітэта Тэхаса гаворыцца, што людзі, магчыма, ненаўмысна павысілі тэмпературу Месяца падчас місій Apollo.

NASA правяла эксперымент па маніторынгу цяпла на месяцовых пасадкавых пляцоўках 15 і 17 паміж 1971 і 1972 гадамі. Высветлілася, што тэмпература вобласці павялічылася на два-чатыры градусы, піша The Next Web.

Даследчыкі, узначаленыя адшукалі некалькі страчаных касет NASA, якія запісвалі паказанні тэмпературы з красавіка па чэрвень 1975 г., а таксама назіранні да 1977 года. Нядаўна навукоўцы завяршылі аналіз дадзеных і прыйшлі да высновы, што галоўнай прычынай павышэння тэмпературы паверхні Месяца на 2 градусы стала ўздзеянне астранаўтаў на пароду.

На думку даследчыкаў, астранаўты, якія хадзілі на Месяцы, магчыма, перамясцілі занадта вялікую колькасць пылу з паверхні. Гэта агаліла пласт больш цёмнай глебы, якая паглынае цяпло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930