Знайсці
18.06.2018 / 21:223РусŁacБел

П'яны аўтамыйнік скраў чужую машыну і трапіў у ДТЗ

У Мінску аўтамыйнік скраў чужую машыну і трапіў у ДТЗ, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Патруль Заводскага аддзела Дэпартамента аховы МУС выявіў у кювеце Мazda СХ-5. Яны высветлілі, што машына скрадзеная. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Заводскага РУУС высветлілі асобу кіроўцы. Ім аказаўся 25-гадовы аўтамыйнік сталічнай СТА. Як стала вядома, ўладальніца перадала свой аўтамабіль для правядзення хімчысткі.

Аўтамыйнік у стане алкагольнага ап'янення вырашыў адправіцца за сваёй сяброўкай на аўтамабілі. Ён не даў рады кіраванню, і машына з'ехала ў кювет. Пасля гэтага ён схаваўся. Высветлілася, што хлопец не толькі быў нецвярозы, але і кіраваў аўтамабілем без правоў.

Распачата крымінальная справа па ч.1 ст.214 КК (выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна). Раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930