Знайсці
18.06.2018 / 19:4433РусŁacБел

У Расонскім раёне краязнаўцы і мясцовыя жыхары аднавілі помнік героям вайны 1812 года

У Расонскім раёне краязнаўцы і мясцовыя жыхары аднавілі помнік героям вайны 1812 года, паведамляе БелТА.

У пачатку чэрвеня ў вёсцы Клясціцы Расонскага раёна недалёка ад ракі Нішча краязнаўцы з Полацка Андрэй і Аляксей Бухавецкія знайшлі невялікі стары абеліск-помнік героям вайны 1812 года.

У савецкі час помнікі знеслі, і толькі 7 чэрвеня 2018 гады адзін з абеліскаў быў знойдзены ў густых зарасніках недалёка ад ракі. Помнік быў разабраны, каменныя часткі яго праляжалі дзесяцігоддзі — так сведчаць старажылы вёскі. Пра знаходку браты паведамілі старшыні Клясціцкага сельскага Савета Мікалаю Хамянку. Разам яны вырашылі аднавіць помнік.

Помнік адрэстаўравалі і паставілі яго ля ракі, дзе калісьці ён і знаходзіўся з 1912 года (тады адзначалася 100-годдзе перамогі ў вайне). На выкананне работ спатрэбілася крыху больш за тыдзень. Яны былі праведзены за ўласныя сродкі братоў пры актыўнай дапамозе мясцовых жыхароў. На помніку ўсталявалі шыльду з надпісам: «Грэнадзёрам, якія змагаліся 19 ліпеня 1812 г. пры Клясціцах».

Чытайце таксама: Аргкамітэт па адзначэнні стагоддзя БНР накіраваў зварот да мэра Мінска пра лёс памятнай дошкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930