Знайсці
18.06.2018 / 17:1253РусŁacБел

Хто збочыць першым? У Расіі пяцёра мажораў згулялі ў смяротную гульню — прайгралі ўсе

Чацвёра маладзёнаў загінулі і адзін пацярпеў у выніку сутыкнення двух квадрацыклаў у Свярдлоўскай вобласці, Расія. Ахвярамі жудаснай аварыі сталі два хлопцы і дзве дзяўчыны, якім каля 20 гадоў. Яшчэ адна дзяўчына пацярпела і была экстрана дастаўлена ў шпіталь.

Дзяўчына і хлопцы былі «залатой моладзю» з багатых сем'яў, і замест выпускнога ва ўніверсітэце яны адважыліся на экстрэмальныя забавы. Яны выбралі экстрэмальную гульню на квадрацыклах, сутнасць якой была ў тым, хто першы збочыць. У выніку на высокай хуткасці здарылася лабавое сутыкненне, чацвёра чалавек загінулі.

На спідометрах, якія адваліліся пасля аварыі, у аднаго хуткасць была зафіксавана 70 кіламетраў у гадзіну, у іншага — 110. Выжыла толькі адна дзяўчына, якая не была прышпілена і пры сутыкненні вылецела ў кусты.

Паводле папярэдняй інфармацыі, квадрацыклы належалі віцэ-прэзідэнту холдынгу «Руская медная кампанія». Сярод загінулых у ДТЗ — яго дачка.

Паводле life.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930