Знайсці
18.06.2018 / 16:2112РусŁacБел

Заскочыў у адкрытае акно і адключыў рухавік: у Лоеве міліцыянер на хаду спыніў аўтамабіль

uvd.gomel.by

Здарэнне адбылося 15 чэрвеня. У лоеўскае РАУС патэлефанавала жанчына і сказала, што дома яе 65-гадовы муж учыніў скандал. На месца быў накіраваны міліцэйскі нарад, паведамляе сайт абласной міліцыі.

Праз пару хвілін жанчына ператэлефанавала. Яна дадала, што былы муж сеў за руль машыны і выехаў у невядомым накірунку. Дадаткова да месца здарэння быў накіраваны нарад ДАІ.

Пры пад'ездзе міліцыянты на суседняй вуліцы заўважылі патрэбную машыну. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца, мужчына ніяк не рэагаваў, працягваючы хаатычна ездзіць па горадзе.

У нейкі момант парушальнік скінуў хуткасць і выехаў на скрыжаванне. Гэтым скарыстаўся міліцыянт-кіроўца РАУС старшына міліцыі Сяргей Залужны, у якога ў той дзень быў выходны і які жыве побач.

Ён выйшаў на вуліцу на гук сірэны. Супрацоўнік на хаду скокнуў у адкрытае аўтамабільнае акно, выключыў перадачу і заглушыў рухавік, прымусіўшы парушальніка спыніцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера