Знайсці
18.06.2018 / 15:471РусŁacБел

Работнік дзіцячай бальніцы зарабіў на хабарах 46 тысяч рублёў

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка галоўнага ўрача па тэхніцы Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, які быў затрыманы ў студзені за атрыманне хабару.

Па дадзеных следства, доктар, у кола абавязкаў якога ўваходзіла ажыццяўленне адміністрацыйна-гаспадарчых функцый медустановы, сістэматычна выкарыстоўваў службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах.

Устаноўлена, што з мая 2015 года па снежань 2017 года ён неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў будаўнічых арганізацый за прыцягненне іх у якасці падрадчыкаў для выканання работ па рамонце на аб'ектах медыцынскай установы, заключэнне з імі дамоваў падраду, станоўчую прыёмку выкананых імі работ і іх своечасовую аплату.

Следствам сабраны доказы па 24 фактах перадачы службовай асобе грашовых сродкаў больш чым на 46 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера