Знайсці
18.06.2018 / 14:595РусŁacБел

У вёсцы пад Мінскам абвальваецца мост, а дарожнікі ніяк не рэагуюць ФОТЫ

Пра небяспеку ў «Нашу Ніву» напісала чытачка Валянціна:

— Мост у вёсцы Гарадзішча Менскага раёна (Шчамысліцкі сельсавет) пачаў падмываць яшчэ з два месяцы таму, у часе паводкі. Звычайна спакойная і вузенькая, рака Менка тады разлілася так, што можна было плаваць на байдарках. Не вытрымаў і насып, на якім збудаваны мост праз вуліцу Піянерскую. Апоўзень здарыўся па абодва бакі асфальту — у раку паляцелі значныя кавалкі пагорка. Ужо тады жыхары звярталіся у ДРБУ-194, але ніякая рэакцыі не было. Тады людзі напісалі пісьмовы зварот, але і гэта не дало ніякіх вынікаў. Звярталіся нават да ратаўнікоў — пасля гэтага дарожнікі паўтыркалі засцерагальныя слупочкі на мосце.

Днямі ў раку часткова абрынулася бетонная канструкцыя моста. Як зрабіць, каб адказныя асобы адрэагавалі, людзі ўжо і не ведаюць. Аўтамабілі, якія ездзяць праз мост, а таксама сельскагаспадарчая тэхніка праязджаюць проста за сантыметры да абрыву — і ў кожную хвіліну можа здарыцца трагедыя. У Мінскім райвыканкаме па тэлефоне адказваюць: «Адпраўляйце нам пісьмовы зварот». Але пакуль дадуць адказ, дык нейкая машына ўжо ў раку зваліцца.

«Апошні спадзеў, што калі гэтая інфармацыя з'явіцца ў прэсе, то чыноўнікі заварушацца», — спадзяецца спадарыня Валянціна.

Даслала чытачка Валянціна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930