Знайсці
18.06.2018 / 12:2811РусŁacБел

Марадона трапіў у расісцкі скандал з карэйскімі заўзятарамі

Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама», аргенцінец Дыега Марадона працягвае займацца эпатажам на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі. Толькі абгаварылі тое, што вялікі ў мінулым футбаліст курыў проста на трыбуне падчас гульні Аргенціна — Ісландыя.

Журналістка BBC Джэкі Оўтлі расказала, што на гульні прысутнічалі карэйскія заўзятары, які, калі ўбачылі легенду, сталі крычаць «Дыега». Марадона ўсміхнуўся ім, памахаў рукой, а пасля расцягнуў куткі сваіх вачэй. Такой выхадкай аргенцінца былі ўражаныя многія.

«Я здалёк паспрабаваў растлумачыць ім, як для мяне важна, што нават у Азіі заўзеюць за нас. Толькі і ўсяго, хлопцы», — напісаў у фэйсбуку Марадона.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930