Знайсці
18.06.2018 / 12:1017РусŁacБел

Ударыла 20 разоў: маці з Радашковічаў, якая біла дачку і сына рамянём, аштрафавалі, але дзяцей не вярнулі

Суд Маладзечанскага раёна аштрафаваў маці з Радашковічаў, у якой забралі дзевяць дзяцей. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна біла старэйшых дзяцей рамянём, піша Tut.by.

Шматдзетную маці судзілі за тое, што пакарала дзяцей 19 і 20 сакавіка.

На суд прыйшлі пацярпелыя дзеці, школьны псіхолаг, а таксама дырэктар Радашковіцкай школы-інтэрната, дзе цяпер знаходзяцца шасцёра дзяцей з дзевяці. Трое малодшых цяпер у прыёмнай сям'і, у сваякоў бацькоў.

Устаноўлена, што позна ўвечары 19 сакавіка маці ўдарыла дачку рамянём па ягадзіцах каля дзесяці разоў. У судзе яна прызнала — такое было.

— Пакарала дачку рамянём. Ёй было канкрэтна сказана схадзіць у краму і вярнуцца. Крама недалёка, а пакуль яна вярнулася, прайшло гадзіны паўтары. Я стала высвятляць, дзе яна была — у адказ яна пачала маніць.

Дачка даручэнне выканала, прадукты купіла, а каралі яе менавіта за тое, што доўга хадзіла ў краму. Маці патлумачыла суддзі: лічыць, правільна зрабіла, што пакарала.

20 сакавіка маці знайшла ў сына кавалак спаленай газеты. Яго таксама каля 10 разоў ударылі рамянём.

Суд прызнаў шматдзетную маму вінаватай у правапарушэнні па ч 1 арт 91 КаАП. Яна павінна выплаціць штраф 15 базавых велічыняў (360 рублёў 50 капеек). Пасля суда, ля ўваходу, дзеці і мама пяшчотна абдымаліся на развітанне.

Дзеці са шматдзетнай сям'і цяпер у статусе тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Бацькі правоў не пазбаўленыя, у іх ёсць паўгода на тое, каб выправіцца. У жніўні камісія па справах непаўналетніх павінна вырашыць, ці вернуцца дзеці да бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930