Знайсці
18.06.2018 / 11:4815РусŁacБел

У Слуцку на таргі выставілі старую драўляную прыбіральню ФОТАФАКТ

e-auction.by

На афіцыйным сайце РУП «Белюрзабеспячэння» на аўкцыён выстаўлены незвычайны аб'ект нерухомасці. У рубрыцы «Іншыя» размешчана аб'ява аб продажы драўлянай прыбіральні на два месцы нябесна-сіняга колеру. Год пабудовы невядомы, пра тэхнічны стан можна меркаваць па адзінай фатаграфіі. Раней ён выкарыстоўваўся па прызначэнні рабочымі«ПМК-225» горада Слуцка.

Аўкцыён быў прызначаны на 14 чэрвеня, аднак заявак арганізатары так і не дачакаліся. Лот выстаўляўся за 200 рублёў, але жадаючых набыць «нерухомасць» за такую цану не знайшлося. Паведамляецца, што таргі прыпыненыя для пераацэнкі аб'екта. Цікава, ці знойдзецца ў яго пакупнік пры больш нізкім кошце?

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера