Даслаць навіну
Знайсці
18.06.2018 / 11:50 36

«Мінёр» рэстарана ў Курапатах: Я не ведаў, што за такія жарты бывае адказнасць

На аднаго з удзельнікаў абароны Курапатаў Мікіту Найдзёна завялі крымінальную справу — артыкул 340 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Заведама лжывае паведамленне пра небяспеку».

Высветлілася, што хлопец патэлефанаваў у рэстаран «Паедзем, паядзім» і паведаміў яго супрацоўнікам, што ўстанова замінаваная. Прыехалі ратавальнікі і хуткая дапамога. Адразу высветлілася, што паведамленне лжывае.

Актывіста затрымалі ўтрымлівалі 3 сутак за кратамі, але вызвалілі да судовага паседжання пад хатні арышт.

Мікіта Найдзён — 27-гадовы актывіст «Альтэрнатывы», працуе штампоўшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, жыве з маці.

Павялічыць выяву

Мікіта Найдзён, фота УКантакце

«Наша Ніва» звязалася з хлопцам, каб высветліць, чым ён кіраваўся.

Мікіта Найдзён: Не ведаю, што падштурхнула. Няведанне, чаго будзе… Быў дома. Пазваніў.

НН: Вы шыфраваліся неяк? 

Мікіта Найдзён: Не, я думаў пажартаваць. 

НН: Вы не ўсведамлялі, што можа быць адказнасць? 

Мікіта Найдзён: Я думаў пажартаваць, я не ведаў, што за такія жарты бывае.

НН: Чаму для вас гэта важна? Чаму вы не падтрымліваеце будаўніцтва рэстарана? 

Мікіта Найдзён: Таму што там людзі пахаваныя. 

НН: А калі б выпала адматаць час назад, то вы б гэтак сама зрабілі? 

Мікіта Найдзён: Не-не, я б не рабіў.

Цяпер актывісту «Альтэрнатывы» пагражае штраф, альбо арышт, альбо абмежаванне свабоды да трох гадоў, альбо пазбаўленне свабоды да пяці гадоў.

АЯ

0
Юрась Беларус / адказаць
18.06.2018 / 21:27
Глядзі-тка, як атошнік наклаў у штаны. Ізраілевіч нам корчыць дурку пра "сіянісцкую змову", а гэты посткамуняка - пра "шпіёнскую змову". Мо пераеў марозіва ў вафельнай костцы?
0
Юрась Беларус / адказаць
18.06.2018 / 23:26
Усіх, хто корчыць дурку, - буду выкарчовываць.
0
а то! / адказаць
19.06.2018 / 09:49
Юрась Беларус, пакуль што, на жаль для рэвалюшэнаў, з поўнымі штанамі ходзіш тут ты. І ў тваіх портках боўтаюцца ўсе твае разумовые набыткі ў выглядзе адозваў і аналізаў. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30