Знайсці
18.06.2018 / 11:1433РусŁacБел

На акцыі пратэсту ў Берасці замест ціхароў ходзяць ціхаркі ФОТА

Упершыню ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Берасці здымаюць жанчыны

Удзельнікі сённяшняй акцыі пратэсту супраць будовы акумулятарнага заводу даслалі «Белсату» здымкі на якіх бачна, што відэарэгістрацыяй пратэсту ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення гэткіх акцыяў займаюцца жанчыны.

Паводле некаторых берасцейцаў, жанчыны з’яўляюцца супрацоўніцамі Ленінскага РАУС Берасця

Некалькі месяцаў таму міліцыя спрабавала замаскавацца пад удзельнікаў акцыі з дапамогай балонікаў, але памылілася з колерам.

З лютага берасцейцы па нядзелях выходзяць на цэнтральную плошчу гораду карміць галубоў. Гэтак яны пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу недалёка ад Берасця.

Калі на першыя кармленне галубоў выходзіла некалькі сотняў чалавек, то з пачаткам лета акцыі пайшлі на спад. Цяпер на іх прыходзіць звычайна некалі дзясяткаў чалавек. Сёння было 35.

Улады, аднак, не прыслухоўваюцца да людзей і плануюць запусціць патэнцыйна шкодную для здароўя берасцейцаў вытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031