Знайсці
18.06.2018 / 07:3511РусŁacБел

У Японіі магутны землятрус прывёў да ахвяраў і транспартнага калапсу

EPA-EFE

Моцны землятрус магнітудай 6,1, што адбыўся ў японскай прэфектуры Осака, прывёў да практычна поўнага спынення руху хуткасных і звычайных цягнікоў, а таксама парушыў авіязносіны на паўднёвым захадзе краіны. Пра гэта паведамляе NHK.

Па дадзеных тэлеканала ў выніку падземных штуршкоў загінулі тры чалавекі, яшчэ 37 чалавек атрымалі раненні. Адной з загінулых аказалася 9-гадовая дзяўчынка, якую прыціснула сцяной ля школьнага басейна.

Акрамя таго, землятрус забраў жыцці яшчэ двух пажылых чалавек. Адзін з іх загінуў пры абрушэнні сцяны, другі з траўмамі быў дастаўлены ў шпіталь, дзе і памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930