Знайсці
17.06.2018 / 23:017РусŁacБел

«Зборная імігрантаў», што вырвала нічыю ў матчы з Бразіліяй

Джэрдан Шачыры і Валон Бехрамі адбіраюць мяч у Нэймара, fifa.com

На чэмпіянаце свету чарговая сенсацыя. Зборная Бразіліі і Швейцарыі згулялі ўнічыю — 1:1. На гол Каўціньё ў першым тайме швейцарцы адказалі голам Цубера. А потым мужна адстаялі вароты.

Цікава, што зборная Швейцарыі, відаць, самая інтэрнацыянальная зборная чэмпіянату свету. Бацькі гэтых гульцоў прыехалі ў краіну, ратуючыся ад войнаў ці беднасці на сваёй радзіме. Ці проста ў пошуках лепшай долі.

Возьмем гульцоў, што выйшлі сёння на поле.

«Бясспрэчнае», калі можна так сказаць, швейцарскае паходжанне маюць хіба галкіпер Ян Зомер, а таксама Стэфан Ліхтштайнер, Фабіян Шар, Стывен Цубер і Міхаэль Ланг (гэты выйшаў на замену)

Абаронца Рыкарда Радрыгес — сын іспанца і чылійкі. Мануэль Аканджы мае нігерыйскае паходжанне.

Граніт Джака, Валон Бехрамі, Джэрдан Шачыры, Блерым Джэмайлі маюць албанскае паходжанне (бацькі эмігравалі з Албаніі, Косава, Македоніі). Напрыклад, брат Граніта Джакі Таўлант гуляе за зборную Албаніі.

Бацькі Дэніса Закарыі эмігравалі ў Швейцарыю з Паўдневага Судана і ДР Конга. Харыс Сеферавіч — басніец. 

А ёсць яшчэ Ёан Джуру (ён з Кот д'Івуара), Франсуа Мубанджэ і Брэль Эмбало маюць камерунскае паходжанне, Ёсіп Дрміч — харвацкае. Жэлсан Фернандэш паходзіць з Каба-Вердэ.

Да таго ж трэніруе каманду Уладзімір Петравіч, што нарадзіўся ў Босніі.

Вось такі інтэрнацыянал, які шчоўкнуў па носе Бразілію.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930