Знайсці
18.06.2018 / 10:5551РусŁacБел

Праціўнік «Паедзем, паядзім» паведаміў, што рэстаран замініраваны — завялі крымінальную справу

Стала вядома, што на аднаго з удзельнікаў абароны Курапат Мікіту Найдзёна завялі крымінальную справу — артыкул 340.1 КК Беларусі «Свядома лжывае паведамленне пра небяспеку». Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведамляе актывіст Алег Корбан.

Хлопец знік з радараў у панядзелак 11 чэрвеня.

Высветлілася, што Найдзён вырашыў патэлефанаваць у рэстаран «Паедзем, паядзім» і паведаміў яго супрацоўнікам, што ўстанова замінаваная. Прыехалі сапёры, МНС і хуткая дапамога. Адразу высветлілася, што паведамленне лжывае.

Актывіста затрымалі, агледзелі кватэру, павезлі ў РУУС, дзе адбыўся допыт. Пасля яго ўтрымлівалі 3 сутак. Вызвалілі хлопца да судовага паседжання пад хатні арышт.

Мікіта Найдзён — 27-гадовы актывіст, працуе штампоўшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, жыве з маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930