Знайсці
17.06.2018 / 13:4412РусŁacБел

«Расія павінна гуляць сумленна!» «Мемарыял» назваў лічбу палітвязняў у Расіі па стане на пачатак ЧС па футболе

Напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» публікуе спісы палітвязняў, у якім на сёння 158 палітычных зняволеных.

У Расіі стартуе Чэмпіянат свету па футболе FIFA 2018. Заўзятары з усяго свету з'язджаюцца ў Расію, каб атрымаць асалоду ад гульні любімых каманд. Але пакуль яны запаўняюць трыбуны стадыёнаў, у расійскіх турмах застаюцца сотні палітвязняў. Гэта не толькі тыя, да чыіх лёсаў ужо прыкавана ўвага сусветнай грамадскасці, як, напрыклад, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які абвясціў у галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, ці вядомы чачэнскі праваабаронца, кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў, але і многія іншыя несправядліва асуджаныя, пра каго распавесці свету не менш важна.

У спісах імёны 158 чалавек: 50 з іх уключаны ў агульны спіс палітвязняў, 108 - у спіс пазбаўленых свабоды ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнання.

Гэтыя спісы заведама няпоўныя: тут пералічаны толькі тыя людзі, па справах якіх нам удалося сабраць і прааналізаваць дастаткова матэрыялаў, каб зрабіць выснову пра палітычна матываваны і незаконны характар іх крымінальнага пераследу.

За тры месяцы, якія прайшлі з 1 сакавіка - моманту публікацыі папярэдніх спісаў, колькасць палітвязняў вырасла на 15 чалавек.

Агульны спіс палітвязняў вырас з 46 да 50 чалавек. На волі нарэшце апынуліся фігурант «справы 26 сакавіка» Дзмітрый Барысаў, стаўрапольскі жыллёвы актывіст Іван Барыляк і маскоўскі грамадзянскі актывіст Марк Гальперын. Аднак за той жа час спіс папоўніўся імёнамі грамадзян Украіны Аляксандра Шумкова і Мікалая Дадэу, абвінавачаных у сяброўстве ў забароненым у Расіі «Правам Сектары», паліттэхнолага Пятра Міласердава, каломенскага актывіста Валянціна Сакалова, прыморскага актывіста Дзмітрыя Траццякова, а таксама Рамана Мар'яна і Вячаслава Шатроўскага, абвінавачаных па справах аб падзеях 5 лістапада 2017 года.

Спіс тых, каго пераследуюць у сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнання і рэлігійнай прыналежнасцю вырас з 97 да 108 чалавек. Пераважная большасць з тых, чые прозвішчы трапілі ў гэты спіс, абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр аль-Ісламі», без усялякіх падстаў абвешчанай у Расеі тэрарыстычнай, - гэта асуджаныя па двух справах у Маскве і Башкартастане Айдар Айдарбекаў, Радзік Імангулаў, Сухраб Іронаў, Мірзабаховадзін Курбонаў, Наіль Мініахметаў, Акмалчон Нуманчонаў, Максім Пуйгін, Наімджон Хаджаеў, Альберт Шафіеў; і абвінавачаны па падобнай справе крымскататарскі актывіст Нарыман Мемедэмінаў. У гэты спіс патрапіў адзін сведка Іеговы - арыштаваны ў красавіку 2018 года уфімец Анатоль Віліткевіч. Аднак агульная колькасць сведак Іеговы, узятых пад варту, ужо складае 17 чалавек.

Spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера