Знайсці
16.06.2018 / 21:3524РусŁacБел

Экс-мэр Мінска Мікалай Ладуцька ўзначаліў сталічны саюз прадпрымальнікаў

Фота з фэйсбука Уладзіміра Карагіна

Уладзімір Карагін, які быў на чале аб’яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» 21 год, пакідае пасаду. Яго месца зойме дырэктар «Мотавелазавода» і былы кіраўнік Мінгарвыканкама (2010—2014) Мікалай Ладуцька. Яго кандыдатуру абралі падчас справаздачна-выбарнай асамблеі МССПП 15 чэрвеня.

«Абранне праходзіла на альтэрнатыўнай аснове ў ходзе адкрытых дэмакратычных працэдураў. Асамблея паказала вялікі патэнцыял развіцця саюзу, наяўнасць яркіх актыўных лідараў, якія валодаюць бачаннем далейшага развіцця арганізацыі і прадпрымальніцтва сталіцы, сталічнай вобласці і Беларусі», — напісаў Карагін у фэйсбуку.

Сам ён застанецца ганаровым старшынёй саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930