Знайсці
15.06.2018 / 20:5935РусŁacБел

Дзяржава хоча прадаць ірландцам Краснасельскі завод будматэрыялаў за $200 мільёнаў

Дзяржава гатова прадаць «Краснасельскбудматэрыялы» за $200 мільёнаў, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці сапраўды цэментны завод прапануецца прадаць за $200 мільёнаў, Анатоль Калінін адказаў:

«Мы хочам каля гэтай сумы, а яны хочуць танней. Інвестар (ірландскі канцэрн CRH) не настроены браць цалкам, хоць мы прапануем яму выкупіць 100% акцый. Ідзе перамоўны працэс, ён досыць паслядоўны, мы збліжаем пазіцыі. Прадпрыемства працуе рэнтабельна, не назапашвае даўгі, завяршылі мадэрнізацыю».

Паводле віцэ-прэм'ера, агулам дзяржава настроена ў кропкавай форме праводзіць раздзяржаўленне прадпрыемстваў і продаж актываў пры дасягненні кампрамісных рашэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930