Знайсці
15.06.2018 / 20:359РусŁacБел

Паміж Кітаем і ЗША разгараецца гандлёвая вайна

Міністэрства камерцыі Кітая заявіла, што анулюе заключаныя раней з ЗША эканамічныя і гандлёвыя дамоўленасці. Так кітайскае ведамства адказала на словы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, які абвясціў пра ўвядзенне 25-працэнтнай пошліны на кітайскі імпарт.

Чытайце таксама: Трамп абвясціў пра ўвядзенне пошліны ў 25% у адказ на крадзеж Кітаем тэхналогій

Міністэрства адзначае, што Кітай адкажа на пошліны ЗША такімі ж самымі мерамі. У ведамстве нагадалі, што Пекін і Вашынгтон праводзілі серыю перамоў, спрабуючы «ліквідаваць супярэчнасці і дасягнуць выгаднай для ўсіх бакоў сітуацыі». «Мы вельмі шкадуем, што ЗША праігнаравалі кансенсус, які яны дасягнулі, і справакавалі гандлёвую вайну», — адзначылі ў Міністэрстве камерцыі. У ведамстве заявілі, што такі крок «не толькі шкодзіць двухбаковым інтарэсам, але і падрывае міжнародны гандлёвы парадак», дадаўшы, што ўсе дасягнутыя падчас кансультацый дамоўленасці па гандлі страчваюць сілу.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера