Знайсці
19.06.2018 / 10:5421РусŁacБел

«Сакрэтная гісторыя Літвы»: новая акцыя Arche

У рамках новай акцыі «Сакрэтная гісторыя Літвы» рэдакцыя Arche прапануе публікацыі, раней недаступныя беларускаму чытачу.

Найперш праз моўны бар'ер, бо большасць іх была напісаная ў арыгінале на замежных мовах. Шэраг з іх выйшаў па-літоўску, г. зн. на мове, якою валодаюць лічаныя беларускія гісторыкі, не кажучы пра масавага чытача. Былі і ншыя прычыны, перадусім ідэалагічныя — беларусам было забаронена ведаць ключавыя аспэкты сваёй нацыянальнай гісторыі.

Прыкладам, манаграфія польскага гісторыка Ежы Ахманьскага «Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагоддзя» была апублікаваная ў выдавецтве Познаньскага ўніверсітэта ў 1981 годзе, але з пункту гледжаньня савецкіх уладаў была настолькі ерэтычнаю, што да развалу СССР захоўвалася ў спецфондах лічаных беларускіх бібліятэк.

А ўсё таму, што насуперак панславісцкім тэорыям яна недвухсэнсоўна сцьвярджала, што славянскае насельніцтва было прышлым у Беларусі. І нават на ейным ўсходзе, прыкладам, пад Оршаю, яшчэ 6-7 стагоддзяў захоўваліся выспы балцкага насельніцтва. Не кажучы пра ваколіцы Мінска — Заслаўе, Ракаў, Івянец. Гэтая манаграфія друкуецца ў складзе часопіса Arche № 2 (147) — 2016. Гісторыя старажытнага Наваградка.

Большасьць публікацыяў асвятляюць з нечаканага для беларускага чытача ракурсу гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.

Ягоным самым пачаткам прысвечаная манаграфія Стывена Роўэла «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345», знаёмства зь якою выклікае шок у чытача, выхаванага на кнігах Міколы Ермаловіча.

Дакладны ды ўсёабсяжны аналіз паходжаньня, уладанняў і матрыманіяльных стратэгіяў эліты ВКЛ вы знойдзеце ў кнізе літоўскага гісторыка, дэкана гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада».

Праца літоўскага гісторыка Антанаса Цілы «Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.)» прысьвечаная тэме, якая фактычна не распрацоўвалася беларускімі гісторыкамі — функцыянаваньне дзяржаўнага бюджэту ВКЛ, збор і размеркаваньне падаткаў.

Аўтар бачыць адназначны выраз патрыятызму насельнікаў цэнтральных і ўсходніх частак княства (цяперашняе Магілёўшчыны й Меншчыны) у тым, што яны не пераставалі плаціць падаткі ў дзяржаўны літоўскі скарб нават у разгар адной з самых крывавых войнаў у беларускай гісторыі — т.зв. «Невядомай вайны» сярэдзіны XVII ст.

Баявым дзеяньням на ўсходзе ВКЛ і фармаванню мяжы паміж Масквою й ВКЛ прысвечаная манаграфія заўчасна памерлага беларускага гісторыка Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

Даведацца пра тое, як атрымаць гэтыя ды іншыя папяровыя і электронныя выданні выстаўленыя на акцыю «Сакрэтная гісторыя Літвы», можна на сайце Arche.

Акцыя дзейнічае ад 15 да 25 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930