Знайсці
16.06.2018 / 07:3459РусŁacБел

У Расіі патрабуюць далучыць расійскіх гісторыкаў да распрацоўкі курса «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» 

Расійскае чарнасоценнае выданне EurAsia Daily звярнула ўвагу на магчымае з'яўленне ў беларускіх ВНУ новага курса — «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Чарнасоценцы крытыкуюць як Ігара Марзалюка, які распавёў журналістам пра новую дысцыпліну, так і іншых беларускіх чыноўнікаў і гісторыкаў, якія будуць распрацоўваць новы спецкурс нібыта ў рамках нацыяналістычнага парадку дня.

Чытайце таксама:

Гісторыю Беларусі ва ўніверсітэтах заменяць курсам «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Што гэта значыць?

EurAsia Daily не разумее, навошта беларускім чыноўнікам спатрэбіўся новы курс, бо ўжо даўно існуе дысцыпліна «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы». Нават гэты курс чарнасоценцы лічаць «нацыяналістычным».

Не спадабаліся расійскаму выданню і аўтары, якія будуць працаваць над новым курсам:

«Каханоўскі і Брыгадзін — вядомыя ў асяроддзі беларускіх гісторыкаў персоны. Пры іх непасрэдным удзеле гістфак БДУ стаў кузняй кадраў для нацыянал-радыкалаў, і выкладанне гісторыі ў навучальных установах рэспублікі ўзялі ў свае рукі нацыяналісты».

EurAsia Daily мяркуе, што да абмеркавання праграмы новага курса варта было б далучыць расійскіх гісторыкаў, таму што ў Беларусі і Расіі існуе «саюзная дзяржава».

Аўтар баіцца, што новую дысцыпліну могуць узяць на ўзбраенне ваяўнічыя нацыяналісты, якія «паслядоўна знішчаюць агульнарускую свядомасць у Беларусі» і перафарматоўваюць грамадскую свядомасць.

Яшчэ EurAsia Daily баіцца, што ў новым курсе беларуская дзяржаўнасць будзе трактавацца як «няруская».

Выданне лічыць, што Расія — імперская або савецкая, — з'яўляецца адзінай гістарычнай формай беларускай дзяржаўнасці: «Менавіта ў Расіі беларусы былі ў сваёй дзяржаве і маглі рэалізаваць сябе праз удзел у вялікіх праектах».

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930