Знайсці
15.06.2018 / 14:4432РусŁacБел

Расійскае «Незавісімое военное обозреніе»: Беларусь — гэта Украіна-light з вывадам русафобіі на ўзровень дзяржаўнай палітыкі

У расійскім выданні «Незавісімое военное обозреніе» з'явілася меркаванне вядомага расійскага вайсковага эксперта Аляксандра Храмчыхіна, які сцвярджае, што сапраўдных саюзнікаў у Расіі амаль не засталося (за выключэннем Сірыі і непрызнаных светам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі). На думку аўтара, краіны АДКБ маюць уласныя інтарэсы, і яны працягваюць аддаляцца ад Расіі.

Аўтар аналізуе дзеянні кожнага з хаўруснікаў Расіі па АДКБ і прыходзіць да высновы, што Расія знаходзіцца ў стане геапалітычнага адзіноцтва і ёй варта перайсці да больш прагматычнай палітыкі ў дачыненні да «саюзнікаў».

Апісаў Храмчыхін і сваё бачанне сучаснай Беларусі. На яго думку, наша краіна — гэта Украіна-light з вывадам русафобіі на узровень дзяржаўнай палітыкі. Адзінае адрозненне нібыта ў тым, што Беларусь робіць усё акуратна і без надрыву.

Крытыкуе аўтар і афіцыйны Мінск за яго пазіцыю ва ўкраінскім пытанні. Вайсковы эксперт лічыць, што Беларусь выступае з праўкраінскіх пазіцыі і нібыта пастаўляе абсталяванне і тэхніку для Узброеных сіл Украіны.

«Адзінае, за што Бацька ўсур'ёз асуджаў кіеўскі рэжым — за адмову ваяваць за Крым», — піша Храмчыхін.

Вайсковы эксперт мяркуе, што адносіны паміж Захадам і Мінскам лепшаюць толькі праз пагаршэнне адносін Захаду і Масквы. І гэта, нібыта, сведчыць пра крывадушнасць Захаду:

«Ён не любіў Бацьку зусім не за тое, што гэта «апошні дыктатар Еўропы», а за тое, што той падаваўся саюзнікам Масквы».

Аўтар звяртае ўвагу, што ва ўнутранай палітыцы Беларусі, сапраўды далёкай ад норм класічнай дэмакратыі, не змянілася абсалютна нічога.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930