Знайсці
15.06.2018 / 11:162РусŁacБел

Арлоў, Бахарэвіч, Ганна і Павел Севярынцы, Тамковіч: абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі Гедройца

31 траўня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2018. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Поўны спіс налічвае 32 прозвішчы

Мікола Адам. Мястэчка. Мультымедыйнае выдавецтва Стрэльбіцкага, Кіеў.

Алесь Аркуш. Сядзіба. Полацкая Ляда, Полацк.

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.

Анатоль Астапенка. Між светам тым і гэтым. Логвінаў, Мінск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.

Аляксандр І. Бацкель. Квадратурынавы маёнтак. Логвінаў, Мінск.

Міхась Булавацкі. Беларус у Беларусі. Смаленск, Мінск

Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі. Логвінаў, Мінск.

Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск.

Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.

Аліна Длатоўская. Ген зямлі. Кнігазбор, Мінск

Зміцер Дзядзенка. Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Леанід Дранько-Майсюк. Натуральны, як лінія небасхілу. Кнігазбор, Мінск

Валянцін Дубатоўка. Чужы. Кнігазбор, Мінск

Зінаіда Дудзюк. Пара высокага сонца. Альтэрнатыва, Брэст.

Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск

Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Мінск

Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Беласток.

Віктар Карамазаў. Пад крыжам. Кнігазбор, Мінск

Інэса Кур'ян. Бэзавы бамжак. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Зміцер Кустоўскі. Прытулак. Галіяфы, Мінск

Максім Кутузаў. Князь-ваўкалак. Галіяфы, Мінск

Ніна Лістота. Каханні. Кнігазбор, Мінск

Вікенцій Мароз. Перажытае-незабытае. Галіяфы, Мінск

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск

Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр. Мінск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Франц Сіўко. Штрыхкоды. Галіяфы, Мінск

Аляксандр Тамковіч. Мазаіка жыцця. Медысонт, Мінск.

Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Мінск.

Людміла Шчэрба. Урбан. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца 2018 папярэдне плануецца ў верасні.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930