Знайсці
15.06.2018 / 10:59РусŁacБел

Украіна вырашыла трансляваць матчы ЧС-2018, каб не страціць правы на паказ наступнага першынства

Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны (НГТУ) вырашыла не адмаўляцца ад трансляцыі чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, каб не страціць правы на паказ наступнага першынства, якое пройдзе ў 2022 годзе ў Катары. Пра гэта ў фэйсбуку заявіў кіраўнік НГТУ Зураб Аласанія.

Паводле яго слоў, Украіна купіла ў Еўрапейскага вяшчальнага саюза пакет правоў на трансляцыю чэмпіянату свету-2018 і ЧС-2022 яшчэ ў 2012 годзе. Аласанія не назваў цану пакета, але адзначыў, што яна вымяраецца ў мільёнах еўра. Плаціць за пакет трэба было штогадовымі траншамі.

Пасля анексіі Крыма Расіяй і пачатку ваеннага канфлікту ў Данбасе Украіна заявіла аб магчымай адмове ад трансляцыі ЧС-2018, пасля чаго ў яе пачаў збірацца доўг перад ЕВС, што пагражала стратай правоў на трансляцыю ЧС-2022. Каб пагасіць доўг, НГТУ прадала правы на трансляцыю каналах НТН і «Інтэр», паведаміў Аласанія.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930