Знайсці
14.06.2018 / 19:347РусŁacБел

Паўла Севярынца аштрафавалі больш як на тысячу рублёў за «Астравецкі шлях»

Палітыка судзілі ў Савецкім раённым судзе Менску. Паўла Севярынца абвінавацілі ў парушэньні дазволенага парадку правядзеньня Чарнобыльскага шэсьця і закліках да акцый пратэсту супроць будаўніцтва Астравецкай АЭС, піша «Радыё Свабода».

На судзе Павал Севярынец абверг зьвесткі міліцыі з пратаколу, паводле якога 26 красавіка з прамовай ён выступаў каля кінатэатру «Кастрычнік», дзе зьбіраліся ўдзельнікі Чарнобыльскага шляху, а не каля капліцы ўжо пасьля шэсьця. «Там мітынг быў дазволены», — настойваў Павал Севярынец.

Што тычыцца заклікаў да грамадзянаў удзельнічаць у «Астравецкім шляху» — меркаваных штомесячных акцыях пратэсту супроць будоўлі Астравецкай АЭС — то Севярынец прызнаў, што інфармаваў людзей пра акцыі пратэсту, бо лічыць будоўлю АЭС у Астравецкім раёне злачынствам.

Судзіла Паўла Севярынца судзьдзя Савецкага райсуду Вера Галаўкова, якой Павал Севярынец заяўляў адвод, але выніку не дамогся. Таксама судзьдзя Галаўкова адмовілася весьці працэс па-беларуску. Яна аштрафавала палітыка на 45 базавых велічыняў — 1102 рублі 50 капеек.

Чарнобыльскі шлях адбыўся ў Менску 26 красавіка. Шэсьце і мітынг былі дазволеныя сталічнымі ўладамі.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930