Знайсці
14.06.2018 / 19:0121РусŁacБел

Мацюшэўскі зноў вучыў дэпутатаў: Як праект IT-краіны можа лопнуць, калі дзяржава не ўклала туды ні капейкі!

Першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі прадставіў у парламенце «знакавы прававы акт апошняга часу», дэкрэт № 8 аб развіцці лічбавай эканомікі і адказаў на пытанні аб IT-эканоміцы некаторых дэпутатаў, якія часам не да канца разумелі, пра што ж казаў віцэ-прэм'ер.

«Не ўсе правільна разумеюць сутнасць лічбавай эканомікі, думаючы, што гаворка ідзе пра яшчэ адну прыбытковую галіну па вытворчасці софту і аб аўтаматызацыі праектаў у іншых сферах. Насамрэч лічбавыя тэхналогіі змяняюць жыццё, цывілізацыю», — адзначыў Мацюшэўскі.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра канчатковую аўтаматызацыі ручной працы. Заводы без рабочых і палі без сялян ужо сёння становяцца рэальнасцю. Наступны этап — знікненне найбольш масавых прафесій сёння — прадаўцоў у крамах і кіроўцаў аўтамабіляў. А банкі з найбуйнейшых працадаўцаў ператворацца ў мабільныя дадаткі, працягваў першы віцэ-прэм'ер. «Узнікае пытанне — чым будуць занятыя дзясяткі і сотні тысяч людзей, якія вызваляцца», — адзначыў Мацюшэўскі, прызнаўшы, што пытанне пакуль рытарычнае і адказ на яго шукаюць ва ўсім свеце. «Чалавеку застаюцца творчасць і прадпрымальніцтва», — адзначыў ён.

«Індустрыяльная эканоміка проста на вачах сыходзіць у мінулае. Час шукаць новыя пункты росту», — упэўнены Мацюшэўскі.

Дэкрэт — адзін з першых, але не адзіны і недастатковы крок па ўбудаванні Беларусі ў мадэль глабальнай эканомікі.

Мікалай Улаховіч пацікавіўся лічбамі:

— Мы прыкладна ведаем, як сёння працуюць айцішнікі, і сказаць, што там вялікія поспехі за пяць месяцаў адбыліся, я не магу. У мяне ёсць сумневы — ці не будзе праект надзьмутым шарам, які потым нечакана лопне? Не ўсе да канца разумеюць, што за касмічную будучыню вы прапануеце.

Мацюшэўскі здзівіўся, што дэпутат не ў курсе лічбаў, якія актыўна абмяркоўваюць спецыялісты і эксперты з часу прыняцця дэкрэта. Ён нагадаў, што валютная выручка рэзідэнтаў ПВТ вырасла на 30% за пяць месяцаў, і гэта пасля рэкорднага мінулага года, 1,3 мільярда даляраў.

— Не разумею, а што лопне?

— Ваш праект!

— Гэта не мой праект, гэта праект краіны. І што лопне, калі дзяржава не ўклала туды ні капейкі?

— Так не бывае, каб не ўклала! Я як дэпутат маю права сумнявацца.

— Усе мы маем такое права. Але тут мы не ўкладваем рэсурсы, мы ствараем умовы — менавіта гэта галоўная задача, — парыраваў першы віцэ-прэм'ер.

Вольга Палітыка пацікавілася, як прыняцце дэкрэта павялічыць колькасць занятых у галіне і ўклад яе ў ВУП і іншымі крытэрамі. Мацюшэўскі нагадаў, дэкрэт — пра умовы, прычым сфармаваць іх трэба ва ўмовах крайняй нявызначанасці. «Наша задача — перацягнуць сюды найбольш кваліфікаваныя каманды, кадры, стварыць умовы для іх падрыхтоўкі». Фактычна гаворка ідзе пра тое, што Беларусі трэба 300 тысяч праграмістаў (цяпер у ПВТ іх больш за 30 тысяч), выручка можа вырасці да 10-15 мільярдаў даляраў.

У выніку дэкрэт падтрымала 98 дэпутатаў, супраць — адзін. Улаховіч галасаваў «за».

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера