Знайсці
14.06.2018 / 15:325РусŁacБел

На месцы знесеных крыжоў ля рэстарана ў Курапатах з'явіўся шлагбаум

Работнікі Бараўлянскага сельсавета ўсталявалі ў ахоўнай зоне Курапатаў шлагбаум на «стыхійнай» сцяжынцы, расказаў Радыё Свабода намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Сцяжынка, на якой з'явіўся шлагбаум, праходзіць праз ахоўную зону мемарыяла Курапаты, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч беларусаў. Як мяркуюць абаронцы Курапатаў, гэтай дарогай карыстаюцца супрацоўнікі і пастаўшчыкі прадуктаў у рэстаран, што месціцца за 50 метраў ад мемарыяла.

Каб спыніць рух аўто праз «стыхійную» сцяжынку, актывісты 12 чэрвеня ўсталявалі пасярод яе крыжы, але ў ноч на 13 чэрвеня невядомыя зламалі крыжы і склалі іх ля дарогі. Актывісты аднавілі крыжы ўдзень, але наступнай ноччу крыжы зніклі зусім.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера