Знайсці
15.06.2018 / 08:5159РусŁacБел

EurAsia Daily: Будучыня Беларусі — пад крылом двухгаловага арла

Расійскае выданне EurAsia Daily, вядомае сваімі нападамі на беларускія ўлады, апублікавала чарговы матэрыял на беларускую тэматыку. На гэты раз скандальнае СМІ дала трыбуну Дзмітрыю Кузняцову, які з'яўляецца намеснікам старшыні чарнасоценнага «Расійскага агульнанароднага саюза». У артыкуле Кузняцоў абвінавачвае беларускія ўлады ў нацыяналізме і папярэджвае, што адзіны шанс для краіны пазбегнуць вайны — вярнуцца пад крыло двухгаловага арла.

Кузняцоў пералічвае стандартныя прэтэнзіі расійскіх чарнасоценцаў да беларускіх улад: «падтрымка» Украіны, справа рэгнумаўцаў, міфічная «беларусізацыя адукацыі», Дзень Волі — 2018, адкрыццё помніка Касцюшку…

На думку аўтара, беларускія ўлады стараюцца абапірацца на местачковы нацыяналізм, каб абгрунтаваць неабходнасць незалежнасці Беларусі. Кузняцоў прызнае, што ў першыя гады свайго кіравання Лукашэнка стрымліваў нацыяналізм, таму што сам збіраўся ўзначаліць Расію. Але як толькі Лукашэнку згубіў гэтую надзею, кіраўнік Беларусі нібыта стаў праводзіць больш незалежную і нацыяналістычную палітыку. Асабліва гэта праявілася ў 2014 годзе, пасля анэксіі Крыма.

Аўтар піша, што большасць беларусаў настроена па-прарасійску, а улады з імі дамаўляцца нібыта не хочуць. Чарнасоценец малюе незайздросную будучыню Беларусі:

«З-за нежадання дамаўляцца з па-прарасійску настроенымі грамадзянамі ў братазабойчыя войны былі ўцягнутыя Малдова, Грузія і Украіна… Сышоўшы з-пад «імперскай апекі» Масквы, Арменія і Азербайджан увайшлі ў крывавы клінч, з якога ім яшчэ доўга не выбрацца».

Але Беларусь, як мяркуе Кузняцоў, можа гэтага пазбегнуць. Для гэтага ўсяго толькі трэба вярнуцца пад крыло двухгаловага арла:

«У будучыні да расійска-беларускага саюза магла б далучыцца Украіна ці, прынамсі, тыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія былі абвешчаны на тэрыторыі гістарычнай Наваросіі. Пасля паўнавартаснай рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы створаную канфедэрацыю можна было б перайменаваць у Расійскі саюз».

Цікава, што Кузняцоў не першы, хто кажа пра неабходнасць стварэння так званага «Расійскага саюза». Раней з падобнай ініцыятывай выступіў іншы чарнасоценец — Кірыл Авяр'янаў-Мінскі.

Чытайце таксама: Расійскія СМІ загаварылі пра стварэнне Расійскага саюза з Беларуссю ў складзе, на чале з Пуціным

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930