Знайсці
13.06.2018 / 20:4513РусŁacБел

Актывісты аднавілі зламаныя крыжы каля «Паедзем, паядзім»

13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі, піша «Радыё Свабода».

Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не даць магчымасьці падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.

Раней два крыжы, усталяваныя ля рэстарацыі, былі цалкам зламаныя. Абаронцы Курапатаў мяркуюць, што гэта зрабілі ўчора позна ўвечары супрацоўнікі забаўляльнага комплексу.

«Мы размаўлялі зь лесьнікамі, яны кажуць, што не чапалі тых крыжоў, сёньня раніцай убачылі іх ужо зваленымі ў кучу ля дарогі. А больш бы ніхто гэтага не зрабіў», — мяркуе актывістка Ганна Шапуцька.

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі ля праезду праз ахоўную зону ў рэстарацыю «Поедем поедим», што месьціцца за 50 мэтраў ад мэмарыялу.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930