Знайсці
13.06.2018 / 19:27101РусŁacБел

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў прачытаў верш «Клеветнікам Россіі» ВІДЭА

Пастаяннае прадстаўніцтва Расіі пры ААН і Руская служба навін Аб'яднаных нацый напярэдадні Дня рускай мовы запусцілі сумесны праект. Кіраўнікі ААН і кіраўнікі дыпмісій краін-удзельніц ААН знялі і выклалі ў інтэрнэт відэаролікі, дзе яны чытаюць па-руску ўрыўкі з вершаў Аляксандра Пушкіна.

Адзначыўся і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, які вырашыў прачытаць твор «Клеветнікам Россіі».

Гэты верш быў напісаны з нагоды паўстання 1830-1831 гадоў, у якім народы былой Рэчы Паспалітай (у тым ліку і беларусы) змагаліся за сваю свабоду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера