Знайсці
13.06.2018 / 17:3843РусŁacБел

Расіянак заклікалі не займацца сэксам з замежнікамі падчас ЧС па футболе

Старшыня камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей Тамара Плятнёва заклікала расіянак не ўступаць у інтымныя сувязі з замежнікамі падчас Чэмпіянату свету па футболе. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

На думку Плятнёвай, падобныя паводзіны расіянак «прыводзяць да нараджэння дзяцей у няпоўных сем'ях».

«Нават калі жэняцца, вязуць да сябе, потым яна не ведае, як адтуль (вярнуцца — рэд.). Потым ходзяць да мяне ў камітэт такія, плачуць дзяўчаткі, што дзіця вывезлі, забралі і гэтак далей».

Плятнёва кажа, што «досвед Алімпіяды-80 прывёў да з'яўлення ў краіне мноства маці-адзіночак».

«Добра, калі яшчэ адной расы, а калі іншай расы, то зусім. Мы сваіх дзяцей павінны нараджаць. Я не нацыяналіст, але тым не менш», — сказала Плятнёва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера