Знайсці
13.06.2018 / 16:1440РусŁacБел

Стась Карпаў: «Нават у Беларусі няцяжка пражыць усё жыццё, не будучы мудаком»

Што тычыць «Паедзем пабл*м», мяне, як і раней, хвалююць не столькі самі Курапаты, колькі ўчынак. То бок не факт прысутнасці сталоўкі, а факт укладання грошай у дэманстрацыю, піша Стась Карпаў у сябе ў фэйсбуку.

Мы жывём у адносна бяспечны і гуманны час. Нават з папраўкай на спецыфіку нашай краіны. Зараз не 1917-ы, не 37-ы, не 41-ы (і г.д.) год.

У 2018-м нават у Беларусі няцяжка пражыць усё жыццё, не будучы мудаком. Можна рабіць бізнэс і не быць мудаком, можна пець песні і не быць мудаком. Лячыць людзей, вучыць людзей і не быць мудаком. Ёсць не такая вялікая колькасць пасадаў і сфер дзейнасці, дзе ад цябе вертыкальна патрабуюць паскудства.

Таму, калі чалавек становіцца паскудай і ажно ў маштабах краіны, — гэта значыць, што ён прыклаў пэўныя намаганні і грунтоўна ўпёрся нагамі, каб адштурхнуцца ад краёчка маральнасці.

Можна было пабудаваць сваю «ізбу»-бухальню ў іншым месцы? Можна. А калі ты атрымліваеш участак па схемах, далёкіх ад празрыстасці, можна было б выбраць месца і папі*** (лепей).

Але ты траціш бабло, нервы, башляеш аднаму, другому, пятаму, дваццатаму, наймаеш нейкіх оркаў у ахову і ўсё толькі для таго, каб быць мудаком.

Цяжка называць гэтага чалавека бізнэсменам. Бізнэсмены трацяць час на бізнэс. Як называюцца людзі, якія трацяць час на рэалізацыю сябе ў статусе паскуды, — я не ведаю.

І гэта — цікава.

А яшчэ цікава чытаць задуменныя, поўныя лірызму допісы пра тое, што «я вось туды не пайду», але з іншага боку — «у нас могілкі паўсюль». То бок пакідаючы сабе прастору для этычнага манёўра.

Ну і пры чым тут могілкі?

Могілкі — гэта вынік чалавечай жыццядзейнасці. Муніцыпальная руціна. Закрыццё і ліквідацыя любых могілак на пэўным этапе — гэта нешта тыпу знішчэння гарадской звалкі. Я разумею, што гучыць не надта этычна, але ў выніку — так яно з нацяжачкай і ёсць.

А Курапаты — гэта не могілкі. Гэта месца злачынства. І важнасць гэтага месца не ў саміх касцях, а ў тым, як і чаму там косці апынуліся.

Курапаты важныя не тым, што там косткі, а тым, што костак там быць не павінна.

Межы гэтай тэрыторыі бароняць не таму, што баяцца яе памяншэння. А якраз таму, што баяцца яе павелічэння і памнажэння.

Яшчэ раз. Гэта — не могілкі. Гэта месца забойства. Пад зямлёй — не косткі, а доказы.

І над зямлёй — не проста крыжы, а пазнакі таго, што следства, можа быць і прыпынена, але прыпынена часова. Бо ўсё на зямлі часова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера