Знайсці
13.06.2018 / 14:3052РусŁacБел

Невядомыя павалілі крыжы ля рэстарана ў Курапатах. А міліцыя спрабавала суправадзіць туды машыну з прадуктамі

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі ля праезду ў рэстаран «Паедзем паядзім» праз ахоўную зону, які месціцца за 50 метраў ад мемарыяла, паведамляе Радыё Свабода.

Як расказаў Свабодзе адзін за лідараў пратэсту, сустаршыня БХД Павел Севярынец, актывісты падазраюць, што крыжы павалілі супрацоўнікі рэстарана — пратэстоўцы ставілі крыжы якраз каб перашкодзіць машынам з прадуктамі ездзіць «незаконнай» дарогай.

Актывісты працягваюць штодзённую вахту (і спрабуюць не прапускаць у машыны з грузамі, агітуюць наведнікаў не хадзіць у «кабак» на костках», як яны называюць «Поедем поедим». Сёння да пратэсту далучыліся таксама праваабаронцы «Вясны» на чале з Алесем Бяляцкім, якія разгарнулі расцяжку «Курапаты — месца злачынства і смутку».

«Сёньня а 12-й у Курапатах сабралася чалавек дваццаць, прыехалі людзі з рэгіёнаў, з Бабруйска, з Віцебска, — расказвае Севярынец. — Недзе ў 12:30 пачаліся інцыдэнты. Сьмецьцевоз і машына з прадуктамі спрабавалі праехаць на тэрыторыю «Бульбаш-холу», шэсць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі ссунуць пратэстоўцаў з праезду.

Дайшло і да штурханіны, на зямлю павалілі Таццяну Севярынец, але адступілі, не змаглі людзей сапхнуць. Аформілі два пратаколы на мяне і на Аляксандра Туровіча за парушэнне правілаў дарожнага руху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930