Знайсці
13.06.2018 / 12:1912РусŁacБел

Мінскія айцішнікі скралі $400 тысяч з банкаўскіх рахункаў замежнікаў

Але вынаходлівых спецыялістаў затрымалі і завялі крымінальную справу.

Па версіі следчых, трое мінчукоў — 39, 40, і 35 гадоў — стварылі арганізаваную групу.

«З сакавіка 2009 года па снежань 2016 года ўдзельнікі групы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, рэквізітаў чужых банкаўскіх плацежных картак і інтэрнэт-рэсурсаў здзейснілі крадзеж грашовых сродкаў з карт-рахункаў на агульную суму, якая перавышае $400 тысяч», — паведамляе Следчы камітэт.

Працавала група наступным чынам. У інтэрнэт-магазінах ЗША і Заходняй Еўропы набываўся тавар. Яго аплачвалі грашыма з чужых рахункаў. Тавары траплялі іншым людзям, якія пра злачынныя метады мінчукоў не ведалі, і з якімі была дамоўленасць аб рэалізацыі набытага. У выніку тавары прадаваліся, грошы пераводзілі на рахункі беларускіх злачынцаў.

Прычым мужчыны мелі неблагую сталую працу. Двое абвінавачаных працавалі на кіруючых пасадах у мінскіх ІТ — кампаніях.

У ходзе следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных: сем кватэр і тры аўтамабілі агульным коштам 990 тысяч рублёў, а таксама грошы — больш за 58 тысяч рублёў.

Цяпер мужчыны пад вартай. Ім пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930