Знайсці
13.06.2018 / 12:134РусŁacБел

Названы найлепшы беларускі альбом за апошняе дзесяцігоддзе

Аўтары праекта Experty.by, умежах якогаза 10 гадоў было адрэцэнзавана больш за 500 беларускіх дыскаў, на развітанне склалі рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў апошняга дзесяцігоддзя.

У галасаванні бралі ўдзел штатныя эксперты за ўсе дзесяць гадоў існавання праекта: пачынаючы з квартэта заснавальнікаў (Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў, Дзмітрый Падбярэзскі), працягваючы тымі, хто далучыўся да праекта пазней (Конрад Ярафееў, Ягор Цывілька, Аляксандр Чарнуха, Мікалай Янкойць).

Рэйтынг узначаліў альбом інструментальнага трыа Port Mone «Thou», выдыдзены ў 2014 годзе. На другім месцы — этна-трыа «Троіца» з дыскам «Зімачка» (2011). У пяцёрку таксама трапілі працы пост-фолк-метал гурта Re1ikt «Лекавыя травы» (2015), пост-панк-гурта «Петля пристрастия» «Всем доволен» (2009) і неіснуючага ўжо «Ляпіса Трубяцкога» «Веселые картинки» (2011).

— 13 чэрвеня 2008 года адкрыўся сайт Experty.by, і роўна 10 гадоў пасля мы яго замарожваем. На сайце застаецца вялікая база рэцэнзій і музыкі. Эпізадычна будуць абнаўляцца сацсеткі праекта, але хутчэй у рэжыме «ўзгадваючы найлепшыя альбомы». Дзякуй усім аўтарам, музыкам і чытачам. Сыходзім у бестэрміновы адпачынак, — патлумачыў кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны.

Топ-10 найлепшых беларускіх альбомаў 2008—2017

  1. Port Mone «Thou» (2014)
  2. Троіца «Зімачка» (2011)
  3. Re1ikt «Лекавыя травы» (2015)
  4. Петля пристрастия «Всем доволен» (2009)
  5. Ляпис Трубецкой «Веселые картинки» (2011)
  6. Лявон Вольскі «Грамадазнаўства» (2014)
  7. Tonqixod «Прадмова» (2014)
  8. Серебряная свадьба «Laterna Magica» (2012)
  9. Akute «Не існуе» (2012)
  10. Петля пристрастия «Мода и облака» (2016)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930