Знайсці
13.06.2018 / 12:0815РусŁacБел

Пад Валожынам 17-гадовы падлетак з Расіі згвалтаваў у вясковай прыбіральні 12-гадовую школьніцу

Пра выпадак распавяла kraj.by памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч.

— Маладому чалавеку ўжо споўнілася 18 гадоў, але на момант здзяйснення злачынства было 17, — кажа яна. — Здарэнне адбылося ў адной з вёсак Валожыншчыны. Дзяўчынка з добрай сям'і, вучыцца ў мясцовай школе. Хлопец, ураджэнец і грамадзянін Расіі, жыў у сваёй цёткі ў той жа вёсцы. У канцы снежня 2017 года ў драўлянай прыбіральні ён здзейсніў са школьніцай дзеянні сэксуальнага характару, прычым рабіў ён гэта насуперак яе волі і карыстаючыся бездапаможным станам дзяўчынкі.

Калі распачалі крымінальную справу, высветлілася, што абвінавачваны пастаянна прыходзіў у школу, дзе вучылася пацярпелая, нягледзячы на прапускны рэжым, і кантактаваў з іншымі школьнікамі.

Зараз высвятляюцца магчымыя супрацьпраўныя дзеянні маладога чалавека ў адносінах да іншых навучэнцаў.

Абвінавачаны да суда знаходзіцца ў камеры СІЗА. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Злачынства караецца пазбаўленнем волі ад 8 да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930