Знайсці
13.06.2018 / 11:16РусŁacБел

Чарговы кангрэс «Мама Pro» пройдзе ў Віцебску: абмяркуюць нюансы дэкрэта для тат

16 чэрвеня Віцебск стане пятым абласным цэнтрам краіны, дзе пройдзе рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro»*. 

Акрамя тэмы дэкрэтнага адпачынку для тат, арганізатары абяцаюць падзяліцца інфармацыяй пра прышчэпкі, летні адпачынак для малых дзяцей і абавязкова адказаць на ўсе пытанні гасцей.

 Мы ўжо пераканаліся ў тым, што таты вельмі хочуць браць удзел у жыцці дзяцей з самага старту,  распавядае кіраўнік праекта «Мама Pro», акушэр-гінеколаг Дзіяна Мардас.  Яны актыўна задаюць пытанні, імкнуцца на практычных занятках часам больш за мам. Магчыма, што некаторыя бацькі проста баяцца нешта зрабіць не так, таму аддаюць жонкам «стырно кіравання». Татам трэба проста не баяцца пытацца і вучыцца, а нам, мамам, быць гатовымі ўсё паказаць. Прыемна, што да нас у госці прыходзяць сем'ямі, бо наша пляцоўка і была арганізаваная для дыялогу ўсіх, хто імкнецца атрымаць максімум ведаў для свайго ўсвядомленага мацярынства і бацькоўства.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца mel.fm.

На кангрэсе бацькі таксама змогуць даведацца пра сучасныя метады абязбольвання родаў, тактыку дзеянняў у экстранных сітуацыях, пра гігіену дзіцяці з ранняга ўзросту, прынцыпы правільнага харчавання і многае іншае. 

Дзе адбудзецца мерапрыемства:

У канцэртнай зале «Віцебск» (парк імя Фрунзе, 1). Пачатак у 10.00.

*«Мама Pro» — першая афлайн- і анлайн-пляцоўка для ўзаемадзеяння будучых і сённяшніх бацькоў з вядучымі спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930