Даслаць навіну
Знайсці
13.06.2018 / 10:45 6

На кіраўнікоў ГА «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» завялі крымінальную справу

Павялічыць выяву

На кіраўнікоў грамадскага аб'яднання «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» завялі крымінальную справу паводле артыкула 233 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Павел Бука, у кватэры якога следчыя правялі ператрус, паведамляе Радыё Свабода.

«Абвясьцілі, што справу завялі ў сакавіку 2018, але пастанова пра завядзенне была прад'яўлена толькі ў чэрвені, а да таго, з сакавіка 2017, трывала праверка. Нам ставяць у віну незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з даходам ажно на 30 тысяч рублёў. Зноў пачалі цягаць на допыты лектараў і слухачоў, вось і ў маёй кватэры правялі ператрус. Нічога не забралі, але робяць усё, каб знайсьці хоць якія доказы нашай віны. Раней нават праектар забіралі для праверкі. Але мы настойваем, што працавалі законна, вялі выключна грамадскую дзейнасць, і ўсе дакументы ў нас спраўныя. Мы чыталі бясплатныя лекцыі, якія не патрабуюць ліцэнзавання», — распавёў Свабодзе Павал Бука.

Лекцыі для праграмістаў наведвалі некалькі дзясяткаў чалавек. Але ў траўні мінулага году лекцыі былі спыненыя. Напярэдадні працай інстытуту зацікавіліся сьледчыя з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю, лектараў і слухачоў курсу праграмаваньня пачалі выклікаць на размовы. Цягам амаль года цягнулася праверка, якая, як цяпер высьветлілася, прывяла да крымінальнай справы.

«Пры гэтым нам за год тройчы дасылалі лісты, у якіх паведамлялі, што ў нашых дзеяньнях няма складу злачынства», — адзначае Павал Бука.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

3
Беларус з-за мяжы / адказаць
13.06.2018 / 14:41
цень макарона, к счастью, Вы тут неправы. Например, мой брат ездил в Питер нанимать людей на работу в Data Science с переездом в Минск
1
Павал Бука / адказаць
13.06.2018 / 16:25
Беларус з-за мяжы, Гэта - тое самае: лепшых беларусоў вывезці. На іх месца пацяліць расейцаў трэцяга гатунку (бо лепшыя ў Беларусь не паедуць дзеля грашэй і фанабэры). Гэта стратэгія этнацыду праз "вырывання народу з зямлі", прыдуманая яшчэ 3000 год таму, ў Асірыі. Смаленскіх беларусоў знішчылі менавіта так.
1
ўантуфры / адказаць
13.06.2018 / 18:05
Павал Бука, і гэтыя прывезеныя расейцы нізкай якасці тут гвалтуюць дзяцей, забіваюць і рабуюць. А нашыя, атабраныя, з адукацыяй, у Расеі ствараюць эканоміку. Вось той 17-гадовы расеец згвалтаваў не двоечніцу ці пьяніцу, а вырашыў "апусціць" дзяўчыну з добрай сям'і, ды яшчэ і дзіця. Вось такое атрэб'е экспартуе Расея у Беларусь у абмен на высокакваліфікаваныя кадры наўмысна, як я мяркую.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31